<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?><song><author>TESAURUS</author>
<hymn_number>6572</hymn_number>
<lyrics>[V1]
 У палоне iлюзiяў
 Слова: В.Мартыненка
 Музыка: М.Пташнiкаў

[V2]
 Ці ня раз ты чуў: «Беларус - рахманы люд».
 Хто так казаў?
 А ці бачыў ты, хто ўладарыць вечна тут -
 Бог ці шакал?

[V3]
 Дык чаму ж тады храмаў лёс такі наўкол -
 Хто зруйнаваў?
 А нянавісьць скуль к мове той, што даў сам Бог?
 Я й не чакаў!

[C1]
   Слухай крык душы, а ня цела стогн,
   І адчуеш, чаго не стае.
   Шчыры покліч твой Бог ня дасьць на скон -
   Вечны схоў знайшлі сумнівы мае.

[V4]
 Ісьцін прапісных процьма лётае ўкруг нас,
 А сутнасьць дзе?
 Вечны калаўрот - і бяз зьменаў міне час,
 Кінуўшы цень.

[V5]
 Досыць марнаваць Божжы дар адзіны нам
 Сэнсу жыцьця.
 Дык адрозьні ты: дзе сваё, дзе чужы хлам -
 Выратуйся.

[C2]
   Слухай крык душы, а ня цела стогн,
   І адчуеш, чаго не стае.
   Шчыры покліч твой Бог ня дасьць на скон -
   Вечны схоў знайшлі сумнівы мае.

[V6]
 Пэўны я цяпер, розьніца ў чым
 Між дабром сваім і зманам чужым.
 Веру аднаві, агмень несучы,
 І панікне ўшчэнт маркота ў дым.</lyrics>
<title>У палоне iлюзiяў</title>
</song>